З джаза да Баха
- пятніца 1:00-2:00
- нядзеля 21:05-22:05
Праграма, прысвечаная клясічнай, джазавай, імправізацыйнай музыцы – як актуальнай і сучаснай, так і той, што адбывалася ў мінулых стагоддзях. Вы маеце магчымасць пачуць найсвяжэйшыя навіны беларускай і сусветнай джазавай і акадэмічнай сцэны, азнаёміцца з новымі плыткамі практычна адначасова з іх рэлізамі, а таксама даведацца пра тую музыку, што існавала ў часы Баха ці нават раней. Нестандартная і цікавая музыка можа быць не толькі сучаснай! Грыгарыянскія харалы, музычнае мастацтва старажытнай Грэцыі, фры-джаз, неа-акадэмізм, дадэкафонная музыка, музыка для аргана, інтуітыўная імправізацыя ці нават эйсід-джаз – усе гэта з’яўляецца ў праграме, калі для гэтага ёсць добрая нагода.












