Культурная афіша Рацыі

Фота А. Максімюка
21 траўня, панядзелак
Фэст на святога Яна ў межах фестывалю веснавога фальклору “Там по маёвуй росі” пройдзе ў Орлі. Але апрача таго веснавыя карагоды пройдуць праз вёскі Вярсток – Войнаўка – Старына – Гурынаўшчына – Вілюкі – Малыя Пасечнікі – Доўгі Брод – Вітава – Істок.
“Чароўны свет Раісы Баравіковай” – выстава і бібіліятэчная сустрэча ў Брэсцкай бібліятэцы №1.
У канцэртнай зале Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку чарговы канцэрт з цыклу “Вясна мастацкай моладзі”, пачатак а 18.
А 19 у касцёле па вуліцы Дамброўскай у Беластоку пачнецца канцэрт хору Вышэйшай школы публічнай адміністрацыі.
Выстава “Магія прыгажосці” працуе ў музеі “Брэст Тэатральны”, музей дзейнічае пры школе №12 горада над Бугам.
Запрашаем.
Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя.
Падзеі культурнага жыцця цягам бліжэйшага месяца – Афіша.org
Беласток
- 2012-05-25 - 15-ГОДДЗЕ НАВУЧАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ШКОЛАХ БЕЛАСТОКА (працягваецца да 2012-06-06)
- 2012-06-03 - Święto Kultury Białoruskiej
Брэст
- 2012-06-02 - Берасцейскі кнігазбор: праблемы і перспектывы даследавання (працягваецца да 2012-06-04)
Гродна
- 2012-05-02 - Травень у Гарадзенскім драматычным тэатры (працягваецца да 2012-05-29)
- 2012-05-25 - ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль" (працягваецца да 2012-05-27)


















