Беларусь і Еўропа: Ці магчыма далейшае супрацоўніцтва?

Радыё Рацыя

Еўропа шукае кантактаў з афіцыйным Мінскам і спадзяецца на далейшы ўдзел Беларусі ў праграме Усходняга партнёрства. Беларускую сталіцу наведаў амбасадар па асаблівых даручэннях Міністэрства замежных спраў Чэхіі.

Цягам дня Петэр Марэш правёў сустрэчы ў МЗС Беларусі, Міністэрствах культуры і адукацыі, Акадэміі навук, а таксама Беларускім дзяржаўным універсітэце. Ва ўсіх гэтых установах, па словах дыпламата, ішла гаворка пра магчымасць далейшага супрацоўніцтва, не гледзячы на існуючыя рознагалоссі паміж Мінскам і Брусэлем.

- Адносіны паміж Беларуссю і Еўропай знаходзяцца ў тупіковым стане. Мы не рухаемся наперад, але шукаем выйсце з гэтага становішча. Дыпламатыя імкнецца развіваць тыя адносіны, якія небеспадстаўна звязаны з той высокай палітыкай. Магчыма супрацоўніцтва ў галіне навукі, культуры, адукацыі. Перш за ўсё супрацоўніцтва паміж ВНУ краінаў ЕС і Беларусі.

Па словах Петэра Марэша, размова пра палітычных вязняў падчас сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі не вялася.

Нягледзячы на гэта чэшскі дыпламат выказаў перакананне, што без вызвалення несправядліва асуджаных беларускіх палітыкаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўропай на высокім узроўні па-ранейшаму будзе немагчымым.

Радыё Рацыя, Мінск. 

Фота news.open.by

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: