Зянон Пазняк: Каб гэтыя падзеі заставаліся гістарычным фактам

Радыё Рацыя

“Сесія незалежнасці” - так называецца новае выданне Зянона Пазняка, прызентаванае ў Варшаве. У кнізе пададзены дакументы, аналізы, вельмі цікавая інфармацыя звязаныя з падзеямі 1991 года, калі Беларусь набыла Незалежнасць.

Як парламенцская меншасць – апазіцыя Беларускага Народнага Фронта – здолела дамагчыся незалежнасці? Кніга адказвае на гэтае пытанне, ды мае найперш цікавасць для сучаснікаў. Кажа аўтар Зянон Пазняк:

- Для нашай гісторыі гэта важна. І важна для сучаснасці, паколькі ўсе мы сучаснікі. Хоць гэта было нядаўна, але палітыку, якую зараз праводзіць рэжым на Беларусі, заключаецца ў тым, каб усё гэта выцерці з памяці людзей – нашую незалежнасць, нашую барацьбу. Таму такія кнігі патрэбныя, каб гэта заставалася гістарычным фактам, каб людзі гэта зналі.

Сустрэча ў Варшаве прымеркавана да 20-х угодкаў аднаўлення незалежнасці Беларусі. Як мы ўсе ведаем, 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет надаў дэкларацыі аб незалежнасці статус канстытуцыйнага акту – казаў арганізатар сустрэчы, старшыня «Беларускай нацыянальнай памяці» Анатоль МІхнавец.

Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя. Фота аўтара.
 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: