Збор подпісаў за ўсталяванне крыжоў на месцах зруйнаваных храмаў
Гродзенская Рада народных дэпутатаў збірае подпісы за ўсталяванне крыжоў на месцах усіх зруйнаваных хрысціянскіх храмаў, у тым ліку на плошчы Тызенгаўза, каля абласнога Драматычнага тэатра.
Па словах каардынатара Рады народных дэпутатаў Гродзеншчыны Мікола Баўсюка, пакуль звароты да адпаведных устаноў не прынеслі пажаданага выніку:
– Мы збіралі подпісы, звярталіся да епіскапа і ўладаў. Епіскап штосьці трохі тармозіць, а так як бы ўлады пагаджаюцца. Крыж у любым месцы пасуе...
Ініцыятарам усталявання крыжоў на месцы зруйнаваных храмаў у Гродне з’яўляецца мясцовы актывіст Сяргей Сурба. Дарэчы, збор подпісаў працягваецца. Пакуль іх сабрана каля пяціста.
Антон Разумоўскі. Радыё Рацыя












