Затрыманне ў царкве "Яна Прадвесніка" (дададзена)

Радыё Рацыя

Вернікі царквы “Ян Прадвеснік” звяртаюцца ў пракуратуру з патрабаваннем пакараць адказных за ўчорашні напад на Ліцвінскі клуб.

У памяшканні, дзе адбывалася імпрэза, спецназаўцамі былі выбітыя вокны, усе ўдзельнікі паседжання – затрыманыя і вызваленыя толькі праз дзве гадзіны пасля разбіральніцтва.

Пастар пратэстанцкай супольнасці Антоні Бокун называе напад на Ліцвінскі клуб спланаванай правакацыяй. Адказнасць за яе, на думку служыцеля царквы, павінныя панесці тыя, хто кіраваў спецаперацыяй і ўдзельнічаў у ёй.

- Там праходзіла мерапрыемства царкоўнае, проста ні з таго ні з сяго пачалі біць шыбы на кухні і ў дзіцячым пакоі. Дзякуй Богу, што дзеці паспелі ўцячы раней, чым шыбы пабіліся. Прытым, што былі адчыненыя дзверы, навошта было біць вокны для таго, каб зайсці ў адкрытыя дзверы. Уварваліся, кажуць да ўсіх: «Рукі ўгару, не варушыцца, у нас інфармацыя, што тут робяць наркотыкі». Людзі без апазнавальных знакаў разбамбілі дом, выбілі вокны, напужалі дзяцей, на вуліцы –20, а самае галоўнае – ніякіх тлумачэнняў.

Ужо сёння пастар Антоні Бокун мае намер звярнуцца ў пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска з патрабаваннем прыцягнуць супрацоўнікаў міліцыі да адказнасці.

Апроч гэтага з адпаведнымі заявамі ў сілавыя органы яшчэ ўчора звярнуліся намесніца старшыні Маладога Фронту Настасся Палажанка, а таксама сустаршыня аргкамітэта Партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

Радыё Рацыя, Мінск.

* * *

Увечары спецназаўцы ўварваліся ў будынак царквы "Яна Прадвесніка", дзе адбывалася паседжанне "Літвінскага клуба". Сябры клуба збіраліся абмеркаваць кнігу Франціншка Аляхновіча "У кіпцюрох ГПУ". Спецназаўцы дубінкамі выбілі вокны ў памяшканні царквы і ўсіх прысутных затрымалі.

Каля 40 чалавек спецназаўцы пасадзілі ў аўтобус і адвезлі ў Маскоўскі РАУС. Там затрыманых перапісалі і праз дзве гадзіны пачалі групамі выпускаць на волю без прад'яўлення якіх-небудзь абвінавачванняў. Усёй аперацыяй кіраваў начальнік мінскай міліцыі.

* * *

Супрацоўнікі АМАПа ўварваліся ў будынак пратэстанцкай царквы "Ян Прадвеснік". Усіх людзей, якія былі ў царкве, амапаўцы адвезлі ў РАУС Маскоўскага раёна.

Вернікі пратэстанцкай царквы сабраліся на прэзентацыю кнігі Францішка Аляхновіча "У кіпцюрах ГПУ", якая апавядае пра пакуты аўтара ў сталінскім ГУЛАГу. Нечакана ў памяшканне ўварвалася каля дзесяці супрацоўнікаў спецназа, якія пачалі выводзіць людзей з будынка ў міліцэйскі аўтобус. У доме адбыўся ператрус. Гаспадарам сказалі, што шукаюць наркатычныя сродкі. Усіх затрыманых, акрамя гаспадароў, адвезлі ў Маскоўскі РАУС. Там усіх пачалі апісваць.

Да будынка РАУС прыехалі журналісты і апазіцыйныя палітыкі, сярод якіх сустрашыня арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі. Ён звярнуўся да кіраўніцтва РАУСа з пісьмовым зваротам, каб затрыманых адпусцілі.

Радыё Рацыя

Фота Сяргея Балая gazetaby.com

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

Фота ня з нейкіх вестак інфа

Фота ня з нейкіх вестак інфа а з сайта www.gazetaby.com "Салідарнасць". Яго аўтар Сяргей Балай. Выпраўце каліласка.

Сапраўды, фота ня наша. Аўтар

Сапраўды, фота ня наша. Аўтар - Сяргей Балай, http://gazetaby.com/. Папраўце, калі ласка.

Падзяліцца гэтай старонкай: