Выстава аб вядомым творцы Францыі
Увесь ліпень жыхары сталіцы Францыі Парыжа адзначаюць юбілей найбуйнейшага французскага імпрэсіяніста Каміля Пісаро. У Парыжы працуюць некалькі выставаў мастака, чыя творчасць у большасці была прысвечана гораду закаханых.
Усіх жадаючых брэстчан далучыцца да сусветнага мастацтва, наведаць выставу Пісаро запрашае абласная бібліятэка. Выстава складаецца з копіяў арыгіналаў прац творцы, а таксама розных навукова-літаратурных матэрыялаў аб мастаку. У большасці магчыма пабачыць Парыж канца 19-га стагоддзя.
Каміль Пісаро з'яўляецца адным з тых мастакоў, для якога творчасць была вышэй за іншыя рэчы, менавіта таму мастак здолеў выжываць у самыя складаныя часы, мяркуе Яна Басалай, арганізатар выставы:
- Каміль Пісаро нарадзіўся ў 1830 годзе і большую частку свайго жыцця ён пражыў у Францыі. Пісаро стаў адным з тых трох мастакоў Францыі, якія здолелі перадаць нам усю моц і рамантычнасць гэтай краіны. Бацькі бачылі Каміля камерсантам ці чыноўнікам, але знаёмства з творцамі, майстрамі сваёй справы захапілі хлопчыка назаўжды.
Выстава скончыць сваю працу 1-га жніўня. Часу, каб пазнаёміцца з творчасцю мастака, які ўваходзіць у тройку тых творцаў Францыі, якія змаглі перадаць усю моц і рамантычнасць гэтай краіны, засталося не шмат.
Ян Бязручка, Радыё Рацыя












