Выбары ў Польшчы адпавядаюць міжнародным стандартам

Радыё Рацыя

„Назіранне за выбарамі – тэорыя і практыка” – гэта праект, у рамках якога беларуска-шведска-літоўская група назірала за першым турам выбараў у Польшчы.

Група з 31 назіральніка наведала звыш 170 выбарчых участкаў. У сядзібе нашага радыё прайшла прэс-канферэнцыя, у час якой члены дэлегацыі прадставілі свае назіранні ды заўвагі.

Па словах каардынатаркі праекту Анастасіі Матчанка, выбары ў Польшчы прайшлі паводле агульна прынятых дэмакратычных правілаў.

- Амаль на ўсіх выбарчых участках прысутнічала прынамсі 3 чальцы камісіі, звычайна дружалюбныя і адкрытыя для пытанняў. Таксама мы вітаем тое, што на ўчастках не прадаюцца алкагольныя напоі па зніжаных коштах. З прыемнасцю таксама адзначылі, што ў Польшчы не існуе практыкі датэрміновага галасавання, якая шырока распаўсюджана ў Беларусі.

Аднак на выбарчых участках назіральнікі заўважылі парушэнні дэмакратычных стандартаў - між іншымі ў тым, што кабіны для галасавання былі адкрытыя і можна было бачыць, на каго аддаецца голас.

Сярод партнёрам гэтага праекту з'яўляецца і Беларускае Радыё Рацыя.

Міхась Сцепанюк, Радыё Рацыя.

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: