Ва Украіне прайшоў чарговы летнік Моладзі БНФ
У Валынскай вобласці Украіны прайшоў летнік Моладзі БНФ. Каля трох дзясяткаў чальцоў арганізацыі моладзевай арганізацыі Партыі БНФ сабраліся на штогадовы летнік на беразе ракі Стыр.
Мэтай летніка быў адпачынак і планаванне далейшай дзейнасці арганізацыі. Летнік праводзіўся сумесна з партнёрамі з украінскай арганізацыі “Нацыянальны альянс”, такім чынам адбылася кансалідацыя стасункаў унутрыарганізацыйных, а таксама замацаваліся сяброўскія сувязі з украінскай партнёрскай арганізацыяй.
У часе летніка прайшлі сустрэчы з кіраўнікамі Партыі БНФ, “Нацыянальнага альянса” і ветэранамі Украінскай паўстанцкай арміі.
- Мне вельмі падабаецца, што моладзь Беларусі таксама не спіць, не чакае манны з неба, а намагаецца, штосьці рабіць на карысць беларускай нацыі і беларускай незалежнасці. Робіць усё, каб быць годнымі прадстаўнікамі свайго народу.
Зазначыў ветэран УПА Васіль Кушнір.
У гэтым годзе летнік Моладзі БНФ адбыўся ў чацвёрты раз. Тры апошнія з каторых, каб пазбегнуць затрыманняў, праводзіліся на тэрыторыі Украіны.
Андрусь Панямонаў, Радыё Рацыя.
Фота: аўтара.



















Каментары
Дата: пят, 2011-08-12 00:25
хай бы лепш за сайт заплацілі
хай бы лепш за сайт заплацілі http://www.mbnf.info/cgi-sys/suspendedpage.cgi
ганьба, а не арганізацыя. за апошні год татальна дэградавала
Дата: суб, 2011-08-13 17:46
Як паведаміла адміністрацыя
Як паведаміла адміністрацыя хостынга, сайт mbnf.info быў узламаны і завірусаваны невядомымі.