Улады хочуць вярнуць давер сілавікоў

Радыё Рацыя

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Георгій Дзмітрук лічыць, што Аляксандр Лукашэнка нездарма заявіў пра неабходнасць падвышэння заробкаў сілавікам і пазначыў у якасці прычыны незадаволенасць сярод сілавых ведамстваў. 

Георгій Дзмітрук:

- Лукашэнка вырашыў ім падвысіць заробкі. Проста так гэта не адбываецца. Я не думаю, што падчас крызісу знікла жаданне эканоміць і ўзнікла жаданне зрабіць ім падарунак да 23-га лютага. Сілавікі вельмі незадаволены і заробнай платай, і шмат чым іншым.

“Улады хочуць вярнуць страчаны давер сілавікоў. А ў Беларусі найбольш раздутымі з'яўляюцца сілавыя ведамствы, перадусім КДБ. Пра скарачэнне іх штату нічога не гаворыцца”, - падкрэсліў сустаршыня БХД.

Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя.

Фота nmnby.eu
 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: