У Мінску сустрэліся нямецкія і беларускія бізнесоўцы

Радыё Рацыя

Нямецкія бізнесоўцы падзяліліся вопытам з беларускімі на семінары ў Мінску, прысвечаным тэме арганізацыі і вядзення дзейнасці грамадскіх аб’днанняў прадпрымальнікаў.

Пра гэта паведаміў рэгіянальны каардынатар праграмы падтрымкі Беларусі з боку ўрада Нямеччыны, сябра гродзенскага Клуба прадпрымальнікаў Франц Мамуль.

Беларускія бізносоўцы шукалі ў нямецкай дэлегацыі адказы на вырашэнне сваіх галоўных праблем:

– Праблемы як заўсёды – на Гродзеншчыне і ў Беларусі ў цэлым. Гэта тое, што нашы грамадскія аб’яднанні фінансава вельмі няўстойлівыя, бізнесоўцы не вельмі актыўна ўдзельнічаюць у гэтых аб’яднаннях, яны невялікія па колькасці, а членскія ўзносы нерэгулярна ўплачваюцца. У Нямеччыне вельмі проста – там заканадаўча ўсталявана неабходнасць удзельнічаць любому бізнесоўцу ў адным з аб’яднанняў з яснымі ўзносамі.

Па словах Франца Мумуля, у гродзенскі Клуб прадпрымальнікаў уваходзіць фармальна 350 бізнесоўцаў, але актыўную пазіцыю ў вырашэнні агульных праблем займаюць менш ста чалавек. Яны і прымуць удзел у чарговым пасяджэнні з удзелам нямецкіх дзелавых колаў у Гродне. На гэтай сустрэчы, між іншым, будзе абмеркавана праблема дробнага бізнесу, якому вельмі цяжка знайсці сваю нішу з-за павальнага манапалізму дзяржаўных прадпрыемстваў.

Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.