У гміне Сухаволі плануюць зачыніць тры вясковыя школы

Радыё Рацыя

Самаўрадаўцы з Сухаволі могуць закрыць тры пачатковыя школы ў гміне. У планах ёсць ліквідацыя асяродкаў у Яцвязі, Чырвонцы і Вольцы. Адна з прапановаў - пакінуць толькі пачатковыя класы.

Старэйшыя дзеці павінны ездзіць у зборную школу ў Сухаволі. Як адзначае бурмістр Сухаволі Казімеж Марцішэль, гміна не можа фінансаваць маленькія школы у час, калі павінна эканоміць на ўсім.

- 15 лютага будзе сесія гарадской рады, на якой будзе прынята рашэнне аб рэарганізацыі гэтых школ. Затым будзем паведамляць куратарам, бацькам. І калі будзе згода, то напрыканцы лютага прымем рашэнне пра рэарганізацыю гэтых школ.

Бацькі не пагаджаюцца з гэтым, каб гміна эканоміла за кошт іх дзяцей. Жыхары вёскі Чырвонка папярэджваюць, што не дазволяць зачыніць школу. Прапануюць, каб злучыць школы ў Вольцы і Чырвонцы замест іх ліквідаваць.

Жыхары Чырвонкі:

- Настаўнікі гаварылі паміж сабой, што калі змены да Чырвонкі дойдуць, што ў адным класе будзе 17-20 дзяцей і для аднаго настаўніка пільнаваць гэтых дзяцей будзе складана.

- Каб на сёмую раніцы завезці дзяцей, напрыклад, да Сухаволі, то трэба ўстаць а шостай ці нават раней. А калі на вуліцы -26С*, як было нядаўна, то гэта трагедыя. 

Паводле слоў дырэктара пачатковай школы ў Чырвонцы Божэны Наконэчнай, працягваюцца размовы з бурмістрам і ўправай гміны Сухаволя. Пытанне рэарганізацыі трох школ будзе вырашана на бліжэйшым пасяджэнні ўправы гміны.

Радыё Рацыя

Фота telegraf.by
 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

ДадатакПамер
Жыхары Чырвонкі424.11 КБ
Падзяліцца гэтай старонкай: