У Брэсце адкрылася выстава да Дня горада

Радыё Рацыя

Абласная бібліятэка імя Максіма Горкага ў Брэсце прэзентавала выставу, прымеркаваную да Дня горада. На выставе магчыма азнаёміцца з матэрыяламі і працамі вядомых наукоўцаў, выхадцаў з Брэстчыны.

У экспазіцыі прадстаўлена літаратура пра беларускіх навукоўцаў і даследчыках, якія праславілі рэспубліку сваімі працамі і адкрыццямі, а таксама пра новыя дасягненні ў навуцы і тэхніцы, распавядае Наталля Басунец, арганізатар:

- З гэтай выставы наведвальнікі могуць даведацца аб вядомых навукоўцах Беларусі, выхадцаў з Брэстчыны. Магчыма даведацца пра новыя дасягненні ў айчыннай навуцы. Цікавасць выклікае кніга з серыі "Людзі беларускай навукі". Цікавасць у тым, што ў ёй змешчаны ўспаміны сучаснікаў.

Выстава папрацуе да канца ліпеня. Адміністрацыя бібліятэкі зазначае, што матэрыял, прадстаўлены на выставе, дае канкрэтную інфармацыю па сучаснай беларускай навуцы.

Радыё Рацыя

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.