У Беластоку прэзентавалі беларускую кухню (фота)
Памяці продкаў, дабрабыту сучаснікаў, шчасцю нашчадкаў – такія словы чытаем на першай старонцы кнігі "Беларуская кухня. Моц смаку" аўтарства Юрыя Качука.
Прыгожа ілюстраванае выданне змяшчае шматлікія рэцэпты, якія аўтар, што жыве ў Зэльве, крапатліва збіраў шмат гадоў як у родным мястэчку, так і па-за яго межамі.
Як адзначае Юры Качук, каб прыгатаваць сапраўдную беларускую страву, трэба не толькі мець адпаведны настрой, але і думаць па-беларуску:
– Калі думаеш па-беларуску, калі з беларускіх прадуктаў усё гэта гатуеш, тады і атрымаецца беларускай страва. Рэцэпты збіраліся і па Зэльве, і ў Наваградку. Шмат якіх рэцэптаў давялося мне адаптаваць са старадаўніх беларуска-ліцьвінскіх кніжак, адаптаваць да сучаснасці. Я люблю, калі і жонка на кухні дапамагае, я без памочнікаў не магу абыйсціся, каму ж даверыць цыбулю рэзаць...
Пасля прэзентацыі выдання, якое адбывалася ў Беластоцкай кнігарні "Акцэнт", аўтар прапанаваў усім удзельнікам імпрэзы пачастунак – уласна прыгатаваны селядзец.
Варта адзначыць, што сродкі, атрыманыя ад распаўсюджвання кнігі "Беларуская кухня. Моц смаку", будуць выкарыстоўвацца дзеля ўпарадкавання месцаў масавых рэпрэсій у Курапатах.
Кніга выйшла ў Беластоку, у выдавецтве "Ортдрук". Гэта ўжо другое выданне аўтара, прысвечанае кулінарыі. Першае – "Традыцыйныя стравы Гродзеншчыны і Беласточчыны" выйшла ў суаўтарстве з аніматарам культуры Янінай Чыжэўскай.




Яна Запольская. Радыё Рацыя.
Фота аўтара.
| Дадатак | Памер |
|---|---|
| Яніна Чыжэўская... | 139.69 КБ |



















Каментары
Дата: чцв, 2011-03-24 18:04
Кнігу "Моц смаку" можна
Кнігу "Моц смаку" можна замовіць на KNIHI.BY: http://knihi.by/knihi/kacuk-jury-moc-smaku