У Беларусі рыхтавалі кнігу Шымборскай да яе 90-годдзя

Радыё Рацыя

1 лютага ў Польшчы ва ўзросце 88 гадоў памерла лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры, паэтка Віслава Шымборская.

Вершы Віславы Шымборскай былі перакладзены на 40 моваў свету, у тым ліку і на беларускую. У Беларусі выйшлі тры кнігі перакладаў польскай Нобелеўскай лаўрэаткі: у 1991 - "Свет варты вяртання", у 2005-м - "Хвіля", у 2010-м - "Двукроп'е". Да 90-годдзя Шымборскай у Беларусі планавалася выдаць чацвёртую кнігу паэткі, у працы над якой удзельнічала маладая беларуская перакладчыца Марына Казлоўская.

Марына Казлоўская:

- Гэта паэзія еўрапейскага ўзроўню, прычым у адрозненні ад беларускай, пры нашых уяўленнях пра жаночую паэзію, то яе паэзія зусім не жаночая. Я вельмі цікаўлюся польскай паэзіяй, праўда, перакладала з большага мужчын – Герберта, Ружэвіча. І вось у гэты канктэкст такой метафізічнай паэзіі Шымборская вельмі трапляе. Гэта паэзія, якая імкнецца за простымі рэчамі ўбачыць вечнасць.

Польская паэтка атрымала вышэйшую ўзнагароду ў свеце літаратуры ў 1996 годзе. Згодна фармулёўкі Нобелеўскага камітэта, прэмія была ўручана Шымборской за «паэзію, якая з надзвычайнай дакладнасцю апісвае гістарычныя і біялагічныя з'явы ў кантэксце чалавечай рэальнасці».

Васіль Кроква, Радыё Рацыя.

Фота noblisci.com
 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: