Турнір чатырох нацый па хакеі
Форварды Аляксей Угараў з ніжагародскага "Тарпеда" і Сяргей Дзямагін з Ханты-Мансійскай «Югры» не згуляюць за зборную Беларусі на турніры чатырох нацый на прызы BelSwissBank, які пройдзе на лёдзе «Мінск-Арэны".
Па гэтай прычыне на трэніровачны збор, выкліканыя некалькі гульцоў з экстралігі адкрытага чэмпіянату Беларусі. Як інфармуе афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Беларусі, у нацыянальную каманду дадаткова запрошаныя абаронца Іван Усенка з мінскага «Юнацтва» і нападнікі Міхаіл Стэфановіч, Андрэй Коласаў і Канстанцін Захараў. Некалькімі днямі раней у спіс таксама быў унесены форвард "Нёмана" Арцём Бажко.
У офісе Беларускай федэрацыі гандбола адбылася жараб'ёўка вырашальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі. У мужчынскім турніры яго галоўныя фаварыты мінскае "Дынама" і брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова, як і год таму сыдуцца ў паўфінале. У мінулым годзе брэстаўчане перамаглі дынамаўцаў і ў выніку выйгралі Кубак краіны. Другую паўфінальную пару склалі гандбалісты мінскага СКА і "Гомеля". "Фінал чатырох" цяперашняга кубкавага розыгрышу прыме брэсцкі спорткомплекс "Вікторыя" гэтай вясной.
Амерыканскі форвард Джасцін Хокінс пакінуў размяшчэнне баскетбольнага клуба "Мінск-2006". Гэта здарылася напярэдадні паядынку адзінай Лігі ВТБ з краснаярскім "Енісеям". У бліжэйшыя дні Хокінс пакіне Беларусь. Амерыканец мае намер працаўладкавацца ў Фінляндыі.
Агледзіны сербскага паўабаронцы Слабадана Сімавіча ў мінскім "Дынама" завяршыліся падпісаннем кантракту. За час працы з камандай у Турцыі 22-гадоваму футбалісту атрымалася зрабіць добрае ўражанне на трэнерскі штаб "бела-блакітных". Перамовы з сербскім "Спартаком" з Субоціца з нагоды яго трансферу прайшлі паспяхова. Пасля чаго свой подпіс пад клубным кантрактам паставіў і сам Сімавіч. Працоўнае пагадненне серба са сталічным клубам разлічана на тры гады.
Гулец нацыянальнай зборнай Кыргызстана, паўабаронца Карым Ізраілеў падпісаў гадавы кантракт з "Белшынай", паведамляе афіцыйны сайт бабруйскага клуба. 24-гадовый футбаліст у сваёй футбольнай кар'еры гуляў за казахстанскую "Цесну", фінскі "ТР-47", узбекскія "Маш’ял", "Андыжан" і "Бунедкор".
Тэнісісты зборнай Беларусі гатовыя да маючага адбыцца матчу другой групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса і будуць гуляць толькі на перамогу. Аб гэтым заявіў капітан беларускай каманды Сяргей Цяцерын. У маючым адбыцца матчы капітан беларусаў разлічвае на дасведчанага Максіма Мірнага, які займае 3-е месца ў сусветным парным рэйтынгу, а таксама на яго маладых партнёраў Уладзіміра Ігнаціка, Дзмітрыя Жырманта і Аляксандра Бурага. Сяргей Цяцерын таксама паведаміў, што каманда сабралася ў Мінску за тыдзень да матчу з малдаванамі і працягвае падрыхтоўку на кортах Палаца тэніса.
Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя
Фота news.21.by


















