Ці рэальна жыць за пражытачны мінімум?

Радыё Рацыя

Шэраговых беларускіх грамадзян моцна абурыў новы пражытачны мінімум у сярэднім па 706 тысяч на чалавека ў месяц.

Як сказала адна з гаспадынь, у яе на сям’ю з 6 чалавек ідзе толькі на малако, хлеб і масла ў тыдзень 210 тысяч, гэта не ўлічваючы мяса, садавіны, гародніны і ўсяго астатняга, што трэба кожнаму чалавеку для жыцця.

- Канешне ж немагчыма пражыць за гэты пражытачны мінімум. Гэта вельмі смешная сума.

- Мала. На нармальнае харчаванне, на некаторыя лекі пры неабходнасці ніяк не хапае, тым больш пры цяперашніх цэнах. А гэта яшчэ плюс камунальныя паслугі. За аднапакаёвую кватэру выходзіць больш за 100 тысяч рублёў зімой, а плюс святло, газ, тэлефон, дамафон. Няхай тыя, хто плануюць, паспрабуюць самі пражыць на гэтую суму за месяц.

- Тое, што ў нас творыцца ў дзяржаве, гэта генацыд - вызваленне тэрыторыі ад насельніцтва, каб засяліць кагосьці іншага, напрыклад, кітайцаў.

- У каго ёсць агуркі салёныя, розныя закаткі, то можна пражыць. А калі купіць каўбасы ды за кватэру заплаціць, то не.

Улада падняла пражытачны мінімум на 23 %. Але людзі, як бачым, далёкія ад захаплення ад такой турботы з боку дзяржавы.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. 

Фота finobzor.com.ua

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

І праўда, палатнікаў,

І праўда, палатнікаў, прадстаўнікоў розных там саветаў і міністэрстваў - на пражытачны мінімум! Пасля гэтага пагаворым. А то наелі морды на нашых грашах, хапаюць мільёнамі, а нам, бач, вось што прапаноўваюць, сволачы!

Падзяліцца гэтай старонкай: