Таннага малака ўсім не хапае

Радыё Рацыя

Дэфіцыт на малочныя прадукты назіраецца ў Брэсцкай вобласці. Прадукты з малака не паспяваюць трапляць на прылаўкі крамаў, як іх у той жа час разбіраюць.

Першы намеснік генеральнага дырэктара канцэрна “Брэстмясамалпрам” Валерый Мацкевіч падкрэсліў, што робіцца ўсё магчымае дзеля вырашэння праблемы, якая ўзнікла:

- Даведзена заданне нашым прадпрыемствам па пастаўцы малочнай прадукцыі ў вобласць. У бліжэйшыя дні сітуацыю выправім. Гэта вельмі танная прадукцыя. Павялічым аб’ёмы вытворчасці.

Жыхары горада над Бугам адзначылі, што малочных прадуктаў на ўсіх не хапае:

- На таннае ажыятаж. Даюць толькі з-пад прылаўка ці самі забіраюць. 

- Малочная прадуцыя знікла. Малака ўвогуле няма.

- Дарагое малако ёсць, таннага – няма.

- Справа ў тым, што малочныя прадукты забіраюць жыхары Украіны. Сёння мая жонка двойчы хадзіла ў магазін, пільнавала прывоз малака, таму што свежае малако немагчыма купіць.

Малочныя прадукты ў Беларусі з’яўляюцца сацыяльна значным таварам, таму дзяржаве даводзіцца ўтрымліваць на іх кошты.

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст.

Фота dengi.onliner.by
 

ДадатакПамер
Валерый Мацкевіч504.49 КБ
Жыхары Брэста884.08 КБ
Падзяліцца гэтай старонкай: