Супрацоўніцтва з Кітаем: выгода ці небяспека?

Радыё Рацыя

Партыя БНФ папярэджвае беларускае грамадства: экспансія кітайскага капіталу можа прывесці да негатыўных наступстваў.

Па словах старшыні партыі Аляксея Янукевіча, выгоды супрацоўніцтва з Кітаем значна меншыя, чым небяспекі. Ужо адкрыты крэдытныя лініі на 16 мільярдаў долараў. Гэта звязаныя крэдыты, якія заганяюць беларускую эканоміку ў жорсткую залежнасць ад Кітая і яго не самых лепшых у свеце тэхналогіяў.

- Вельмі жорсткія ўмовы выстаўляюць пры крэдытаванні, даюць звязаныя крэдыты, якія павінны быць звязаны не толькі з кітайскімі матэрыяламі і тэхналогіямі, аднак і з кітайскай працоўнай сілай. Мы бачым, што пад гэтыя праекты павялічваеццца колькасць кітайцаў, якія прыязджаюць у Беларусь працаваць. І па той інфармацыі, якая ёсць у нас, заробкі кітайцаў значна большыя, чым у беларусаў. Хоць беларусы абсалютна нічым не саступаюць кітайцам.

Па словах старшыні Партыі БНФ, таму Беларусь у выніку не атрымлівае значных плюсаў ад падобнага супрацоўніцтва з Кітаем, у той жа час Кітай мае ад супрацоўніцтва відавочныя выгоды. Але кіраўніцтва Беларусі вымушана ісці на яго ў пошуках рэсурсаў. “Зараз па вядомых прычынах крытычна абмежаваны кантакты з Захадам. Расія гатова прадстаўляць рэсурсы, але абумоўлівае іх жорсткімі патрабаваннямі аб продажы беларускай маёмасці. Таму выбару няма,” – кажа Аляксей Янукевіч.

Генадзь Барбарыч, Радыё Рацыя. 

Фота belarus.by

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: