Суддзя Шыманьскі зноў едзе ў Беларусь па справе Жукаўца
Беластоцкі суддзя Шчэнсны Шыманьскі ўжо другі раз адправіцца ў Беларусь, каб весці расследаванне па справе Андрэя Жукаўца.
17 лютага ў Мінску пройдзе чарговае праслухоўванне сведак па справе беларускага прадпрымальніка, якое будзе весці суддзя Наталля Пыкіна. Паводле Андрэя Жукаўца, які ўцёк з Беларусі з-за пераследу з боку ўладаў і дамагаецца атрымаць прытулак у Польшчы, суддзя Пыкіна вядома жорсткімі прысудамі ў дачыненні да апазіцынераў:
- Суддзя Наталля Пыкіна – гэта суддзя, якая асудзіла Мікіту Ліхавіда, асоба, якая мае забарону ўезду на тэрыторыю ЕС за рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх дзеячаў. Лічу, што гэта проста скандал. Рашэнне суддзі Шыманьскага аб выездзе ў Беларусь і супрацы з марыянеткамі рэжыму проста не пасуе суддзі дэмакратычнай краіны.
Андрэй Жукавец падазрае, што беластоцкі суддзя Шыманьскі вядзе справу, ініцыятарамі якой выступілі беларускія спецслужбы. Сам уцякач не можа прыехаць у Мінск на апытанне сведак, што таксама называе парушэннем, у тым ліку і польскага заканадаўства.
Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.



















Каментары
Дата: чцв, 2012-02-02 14:52
Nu i jak gebuny... szto zaraz
Nu i jak gebuny... szto zaraz budziecie kasać... moża groszy nie dawali w lapu polskamu sudzie?
Дата: чцв, 2012-02-02 15:57
Здаецца, што проста так
Здаецца, што проста так суддзя дэмакратычнай Польшчы не вырашыў бы супрацоўнічаць з "марыянеткай рэжыму", а спадару Жукаўцу проста не жадаецца адказваць за свае грахі.
Дата: чцв, 2012-02-02 16:30
Szanouny spadar Gebun... tfu
Szanouny spadar Gebun... tfu ...tfu...Aleś! Use baczuć jak wy czuwaecie nad getaj sprawaj. Jak wam zależyć i kolki asob wy perakupili. Perszyja byli belastockija prakurory, potym perakladczyki, dali groszy belastockamu adwakatu, prezesu Rajonaga Suda. Zuby u was karatki, Szymanski nie astatniaja instancyja, treba budze wam jaszcze dać w lapu u Akrygowym Sudzie. A potym u sud Najwyszy. Ale tam u was nikoga niama, da i groszej nie chopić. Szto... spadabalaś być chalujom psychopaty... nieżnyja wy naszy.