"Справядлівы свет" супраць збяднення насельніцтва
На Брэстчыне змагаюцца са збядненнем насельніцтва. Партыя "Справядлівы свет" з гэтаю мэтаю плануе правесці чатыры пікеты ў Брэсцкай вобласці і горадзе над Бугам. Актывісты хочуць выказаць свой пратэст у сувязі з падзеннем жыццёвага ўзроўню людзей, падвышэннем коштаў на тавары і паслугі.
Кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі партыі "Справядлівы свет" Леанід Майструк патлумачыў неабходнасць правядзення такіх мерапрыемcтваў:
- Мы будзем чаргаваць акцыі, пікеты, якія будзем праводзіць і якія звязаны не толькі з эканамічнымі праблемамі, але і сацыяльнымі. Пытанні звязаны з пенсійным забеспячэннем, жыллёвым будаваннем -- з усім тым, што ў нашай краіне не вырашаецца. Таму для любой палітычнай партыі, калі яна мае значэнне для грамадства, гэтыя пікеты, заявы пра гэтыя праблемы - гэта ўсё і ёсць удзел у прыняцці тых ці іншых рашэнняў, якія паставіў перад намі XV з'езд нашай партыі "Справядлівы свет".
Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў правядзенне пікетавання 26 студзеня, аднак запрасіў ад актывістаў прадаставіць дамовы з шэгарам інстанцый. Грамадскія дзеячы пікет праводзіць не сталі, паколькі не ўбачылі неабходнасці ў заключэнні такога кшталту дамоваў.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст.
Фота spring96.org



















Каментары
Дата: сер, 2012-02-08 18:28
РАЦЫЯ-КАМУНИСТЫ
РАЦЫЯ-КАМУНИСТЫ