Спачуванне людзей - найвялікшая падтрымка

Радыё Рацыя

Уладзіславу Кавалёву, якому вынесены смяротны прысуд, пішуць нават незнаёмыя людзі, распавяла маці асуджанага за тэракт у мінскім метро Любоў Кавалёва. Пра гэта стала вядома з ліста асуджанага, а таксама ў часе ранейшай яго сустрэчы з сястрой Таццянай.

Паводле маці, гэта значная падтрымка для яе сына:

- І калі Таня хадзіла да яго на спатканні, то яна казала, што людзі падтрымліваюць і нас, і яго, што яны не вераць у іх вінаватасць, што віна не была даказаная ні падчас следства, ні падчас суда. Такім чынам, грамадства – за хлопцаў. Таму ён усім пераказваў вялікі дзякуй за падтрымку.

У гэтым месяцы чакаецца паседжанне камісіі па памілаванні, на якой павінны разгледзець хадайніцтва Уладзіслава Кавалёва. Другі асуджаны, Дзмітры Канавалаў, прашэння аб памілаванні не падаваў, але яго справа ў любым выпадку будзе разглядацца на камісіі.

Таксама ў Камітэт ААН па правах чалавека накіраваная скарга на прысуд Уладзіславу Кавалёву. Любові Кавалёвай у той жа час адмовілі ў сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Яна Запольская, Радыё Рацыя.

Фота prava.vitebsk.cc

 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: