Шостае "Амбасовішча" стане апошнім?

Радыё Рацыя

У Раўбічах адбыўся шосты фестываль “Амбасовішча”, які ладзіць амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі.

Удзел у фэсце ўзялі пераможцы мінулых гадоў і цікавыя новыя праекты – “Кальмары”, “Хуткі Смоўж”, “Далі”, “У нескладовае”, “Босае сонца” і “Нака”, а ў якасці гасцей выступіла група з Амерыкі The Bishops.

Прадстаўнікі амерыканскай амбасады заявілі, што “Амбасовішча” прайшло ў апошні раз – гэта звязана з адмовай амбасады ад рэзідэнцыі, бо ўжо больш за два гады ў Беларусі няма амерыканскага пасла. Але ўдзельнікі фестывалю спадзяюцца, што фэст працягнецца. Кажа музыкант Піт Паўлаў:

- Я спадзяюся, што гэта не апошняе “Амбасовішча”, таму што рэзідэнцыя будзе перанесена ў іншае месца. У Злучаных Штатаў грошы ёсць. Калі не будзе грошай, то мы дапаможам сваімі. Нам галоўнае месца. Таму я спадзяюся, што зараз проста маніфестуецца, што гэта апошняе “Амбасовішча”.

Сёлета было вырашана не вызначаць пераможцу фестываля “Амбасовішча”. Усяго ад 2005 года на гэтым фэсце, што праводзіцца ў Раўбічах, выступіла ля 60 камандаў.

Радыё Рацыя. Фота БелаПАН

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.