Шаманы беларускага року (фота)

Радыё Рацыя

"Троіца" — беларускае этна-трыё, заснаванае ў 1996 годзе. Гэта такая велічыня, што не ўпісваецца ў ніякія класіфікацыі, стылі і жанры. Гэта "Троіца"!

Іван Кірчук ішоў да гэтага паступова. На момант стварэння этна-трыё "Троіца" ён працаваў выкладчыкам у мінскім вучылішчы мастацтваў на аддзяленні фалькларысткі, запісаў некалькі тэматычных праграм на нацыянальным радыё, прыняў удзел у шэрагу этнаграфічных экспедыцый і стварыў фальклорны ансамбль "Дзіва". Музыкі групы, з якімі пачынаў Кірчук - Дзмітрый Лукьянчык (ударныя) і Віталь Шкілёнак (гітары) сталі цікавіцца фолкам дзякуючы натхняльніку калектыва.

У 2001 годзе ў галандскай студыі ( Pan records) быў запісаны альбом "Журавы". У ім ва ўсёй красе пераплятаюцца ўсе тэндэнцыі новага гучання "Тройцы", шмат было выканана святочных песень, абрадавых, вывераны кожны спрадвечны гук без электронных і іншых чыста тэхнічных прыёмаў, дзе ўся атмасфера стваралася пры дапамозе ўдала знойдзеных і падабраных тэмбральных афарбовак акарыны, дудок ...

Многія людзі, хто чуў «Тройцу» ужывую, неаднаразова казалі, што ў ёй ёсць нешта магічнае, шаманскае, якое дазваляе зразумець і адчуць песню на іншай мове, чытаць тысячагадовае пасланне, якое перадаецца з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, якое змяшчае квінтэсэнцыю народнай мудрасці.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя. Фота Аляксандра Максімюка.

Падзяліцца гэтай старонкай: