Шалкевіч з лепшымі і новымі песнямі ў Мінску

Радыё Рацыя

10-га лютага ў Мінску ў Доме культуры Шарко адбудзецца сольны канцэрт вядомага гродзенскага барда Віктара Шалкевіча. У праграме лепшыя і новыя песні.

Арганізатарам канцэрта выступае вядомы лэйбл «БМАgroup». Кіраўнік гуказапісваючай фірмы Віталь Супрановіч паведаміў:

- 10-га лютага ў Мінску будзе яго канцэрт. Ён не прымеркаваны да выдання нейкага альбома. Проста традыцыйны канцэрт. Мы яго звычайна ў лютым праводзім. 9-га лютага ў Віктара Шалкевіча дзень нараджэння. 

Канцэрт гэты ўжо стаў традыцыйным. Дом культуры Шарко знаходзіцца ля станцыі метро Трактарны завод (вул. Уральская, 3). Пачатак канцэрта а 19-й гадзіне.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя.

Фота openmuz.ru

 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: