Саннікаў адмовіўся размаўляць з пракурорамі
Кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Андрэя Саннікава ў калоніі “Віцьба-3” наведала яго адвакат. Па словах жонкі палітыка Ірыны Халіп, сярод іншага абмяркоўвалася і скарга ў Камітэт па правах чалавека ААН, якая будзе пададзена ў бліжэйшыя дні.
Ірына Халіп:
- Яны размаўлялі выключна на тэмы крымінальнай справы, на тэмы падрыхтоўкі заявы ў Камітэт ААН па правах чалавека. Яго наведвалі два супрацоўнікі пракуратуры, гэта быў персанальна пракурор Віцебскай вобласці Чадзюк і начальнік аддзела Генеральнай пракуратуры, які ажыццяўляе нагляд за законнасцю ў месцах пазбаўлення волі, Барыс Гарошка. Гэта тычылася ці то скаргаў адкватаў, ці то інфармацыі, якую я распаўсюдзіла ў друку.
Па словах Ірыны Халіп, Андрэй Саннікаў адмовіўся ім нешта каментаваць. “Знаходзячыся пад такім ціскам, нямногія людзі захацелі бы нешта распавядаць пракурорам. Тым больш, што яны ўсё ведаюць самі”, – сказала Ірына Халіп.
Генадзь Барбарыч, Радыё Рацыя.
Фота telegraf.by



















Каментары
Дата: сер, 2012-02-08 17:10
Няхай памоліцца Берызоўскаму!
Няхай памоліцца Берызоўскаму! Санікаў клоун.