Самыя вядомыя беларускія спартоўцы-бізнесоўцы

Практычна кожны з буйных беларускіх бізнесоўцаў займаецца якім-небудзь відам спорта. Але спартоўцаў па прафесіі сярод іх няшмат. З сапраўды гучных і ўплывовых імёнаў можна выдзяліць толькі два – Андрэй Герашчанка і Уладзімір Япрынцэў. 

Першы з іх прафесійна займаецца стэндавай стральбой, ачольвае адпаведную федэрацыю, з'яляецца чальцом Нацыянальнага алімпійскага камітэта, мае ўласны стралковы клуб і пры гэтым называецца галоўным уладальнікам аднаго з буйнейшых беларускіх дыстрыбуцыйных холдынгаў ў сферы тавараў FMCG. Па некаторых ацэнках, гадавы абарот яго бізнесу на чале з кампаніяй “Новая Супра” складае некалькі сотняў мільёнаў даляраў.

Уладзімір Япрынцэў, шматразовы чэмпіён свету па самба, сябра Алімпійскага камітэта і старшыня Беларускай федэрацыі самба, з'яўляецца сузаснавальнікам шматпрофільнага холдынга "Трайпл". На дадзены момант ён займае ў гэтай структуры, якая працуе больш чым у 10 галінах, пасаду намесніка генеральнага дырэктара кампаніі.

"Ежедневник" склаў топ-5 вядомых беларускіх алімпійскіх чэмпіёнаў, якія пасля завяршэння кар'еры заняліся бізнесам:

1. Шасціразовы алімпійскі чэмпіён Барселоны-1992 па спартовай гімнастыцы Віталь Шчэрба адкрыў уласную гімнастычную залу ў амерыканскім Лас-Вегасе.

2. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па спартовай гімнастыцы Святлана Багінская з'яўляецца ўладальніцай фірмы па вытворчасці і гандлю адзеннем для гімнастыкі, а таксама летняга гімнастычнага лагера ў ЗША.

3. Алімпійскі чэмпіён Сараева-1986 па біятлону Сяргей Булыгін – сузаснавальнік кампаніі і аднайменнай крамы "Спорт-Юніён", якія гандлююць спартовым адзеннем брэнда Adidas. 

4. Вядомы беларускі гандбаліст, алімпійскі чэмпіён у складзе зборнай СНД у Барселоне-1992 Андрэй Барбашынскі інвеставаў у вытворчасць артапедычных матрацаў і ложкаў. Ён – саўладальнік беларуска-нямецкай СВ Good Night.

5. Алімпійскі чэмпіён маскоўскай Алімпіяды-1980 па веласпорту Алег Логвін займаецца вытворчасцю мясапрадуктаў. Ён з'яўляецца адным з уладальнікаў фірмы "Белгом". 

www.ej.by