Рымашэўскі: Чакаем пашырэння санкцый да чыноўнікаў

Радыё Рацыя

На паседжанні міністраў замежных спраў краін Еўразвяза, запланаваным на 27 лютага, хутчэй за ўсё можна чакаць пашырэння санкцый у дачыненні да чыноўнікаў беларускага рэжыму.

Такое меркаванне выказаў сустаршыня аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі пасля сустрэчы з дырэктарам дэпартамента Еўрапейскай службы знешняга дзеяння Еўразвяза Гунарам Вігандам.

- Ёсць пазіцыя Еўразвяза, якая была сёння агучана, што 27 хутчэй за ўсё рыхтуецца павелічэнне крытэрыяў, па якіх людзі будуць трапляць у спіс неўяздных. Чакаецца павелічэнне катэгорый і мэтаў у адносінах да тых людзей, якія трапляюць у спіс, і колькаснае павелічэнне гэтага спісу. Таму трэба 27 лютага чакаць павелічэння колькасці неўяздных чыноўнікаў у Еўразвяз.

Віталь Рымашэўскі таксама паведаміў, што падчас сустрэчы еўрапейскага дыпламата з прадстаўнікамі палітычных партыяў была агучана супольная заява аб тым, што ніводная арганізацыя за мяжой не мае права выказвацца ад імя беларускай апазіцыі.

- Была выказана такая пазіцыя, што офіс "За дэмакратычную Беларусь" і іншыя офісы за мяжой Рэспублікі Беларусь, не маюць права прадстаўляць усю дэмакратычную апазіцыю без узгаднення грамадзянскаю супольнасцю. Бо інфармацыя пра тое, што ў Беларусі не падтрымліваюцца ініцыятывы офісаў, успрымаецца досыць адэкватна. Супольнай пазіцыі, на жаль, няма. Тыя людзі, якія выступалі раней супраць эканамічных санкцый, і нават выказваюцца, што яны і за кропкавыя санкцыі, сёння выступаюць нават супраць гэтых сімвалічных санкцый.

Іншая частка апазіцыі, у тым ліку і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, выступае за пашырэнне санкцыяў і іх адмену ў выпадку саступкаў рэжыму ў бок дэмакратыі.

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.

Фота  telegraf.by

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

Ну, каго цяпер можна

Ну, каго цяпер можна напалохаць смешнымі санкцыям ЕС? Ну, больш службоўцаў не змогуць выехаць у Еўропу. А яны туды ездзілі? Ды і самі еўра парламентарыі ў пытанні санкцый дзейнічаюць хутчэй па інэрцыі, захоўваючы твар.

Рымашевски, где логика в

Рымашевски, где логика в твоих словах. Чиновники все равно, будут ездить на отдых за границу, однако ради укрепления экономики Государства им выезд ограничен. Ты на чьей стороне уважаемый Виталь.

Падзяліцца гэтай старонкай: