Рэалізатары латарэй працягваюць змаганне

Радыё Рацыя

Брэсцкія рэалізатары латарэй звярнуліся да мінскага кіраўніцтва. Мэтаю звароту стала высвятленне канфліктнай сітуацыі аднасна здарэння з забастоўкаю 31 студзеня.

На сайце praca.by з’явілася заява рэалізатараў Нацыянальных спартыўных латарэй адносна байкоту ў сувязі з адсутнасцю надбавак працоўным за зімовы час. Супрацоўнікі ў дзень страйку былі выкліканы на размову з кіраўніцтвам адносна якасці працы.

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Малей адзначыў, што працоўныя мелі права на байкот:

- Гэты зварот накіраваны на тое, каб прадставіць кіраўніку прадпрыемства рэальную абстаноўку, якая стварылася ў гэтым калектыве. Дзеянні брэсцкага кіраўніцтва, вядома, не правамерныя, таму што праваадносіны паміж распаўсюджвальнікамі і кіраўніцтвам сапраўды не рэгулююцца грамадзянска-прававым дагаворам. Грамадзяніну прадастаўляецца права і на страйк, і права невыканання патрабаванняў наймальніка, якія не адпавядаюць працоўнаму заканадаўству, грамадзянскаму кодэксу. 

У той жа час кіраўнік Брэсцкага філіяла Нацыянальных спартыўных латарэй Ала Лукіна ў мясцовых сродках масавай інфармацыі падкрэслівала, што заяваў аб невыхадзе на працу з боку распаўсюджвальнікаў латарэй брэсцкае кіраўніцтва не атрымлівала.

Байкатаванне 31 студзеня так і не адбылося пад пагрозаю звальнення з працы брэсцкіх супрацоўнікаў латарыі.

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст.

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: