Расія будзе жорстка настойваць на прыватызацыі

Радыё Рацыя

Расійскае кіраўніцтва пачне жорстка ціснуць на Аляксандра Лукашэнку пасля сваіх выбараў прэзідэнта і парламенцкіх у Беларусі, як мяркуе эканаміст Яраслаў Раманчук.

На ягоную думку, на руку Расіі будзе граць тое, што беларускі ўрад наўрад ці здолее атрымаць запланаваныя ад продажу прадпрыемстваў 2,5 млрд. даляраў і будзе вымушаны друкаваць новыя партыі грошаў, падвышаючы інфляцыю.

- Калі яшчэ беларусы не здолеюць прадаць актываў на 2,5 мільярды, тады гаворка будзе вельмі простая: вось гэтыя прадпрыемствы мы маглі б іх купіць за такую цану, так што прадавайце. А калі беларускі нацыянальны банк будзе друкаваць грошы і дэвальвацыя, якую можна інтэрпрэтаваць як спробу зноў сімуляваць нярынкавымі метадамі беларускія прадпрыемствы, тады зноў вернецца на павестку дня пытанне наконт адзінай валюты, альбо расійскага рубля. Так што ціск будзе, таму што беларуская ўлада нічога не робіць, каб такія праблемы не ўзнікалі.

Да таго ж, кажа эканаміст, становішча беларускага кіраўніцтва абцяжарвае неабходнасць сплачваць раней узятыя пазыкі. Восень для беларускай эканомікі будзе “гарачай”, заяўляе Яраслаў Раманчук.

Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя.

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: