Прыём заявак на арганізацыю "Басовішча-2012" падоўжаны

Радыё Рацыя

90 тысячаў злотых Міністэрства адміністрацыі і цыфрызацыі Польшчы прызначыла на арганізацыю культавага ўжо рок-фестывалю "Басовішча-2012". Заяўкі ад няўрадавых арганізацыяў на правядзенне мерапрыемства можна складаць цягам бліжэйшых 30 дзён. 

"Фестываль "Басовішча" спрычыніцца да падтрымкі і развіцця тоеснасці беларускай нацыянальнай меншасці, асабліва сярод прадстаўнікоў маладога пакалення,” -- чытаем у адмысловым камюніке міністэрства.

Раней заяўку на правядзенне "Басовішча" на 150 тысячаў злотых склала Беларускае аб'яднанне студэнтаў. Аднак міністэрства адмовіла БАСу ў сувязі з праблемамі, якія ўзніклі пры разліках мінулагодніх мерапрыемстваў.

Новы конкурс, абвешчаны міністэрствам, гэта шанец, каб мерапрыемства, якое мае болей за 20-гадовую традыцыю на Беласточчыне, увогуле адбылося. Падрабязнасці конкурсу даступныя на сайце Міністэрства адміністрацыі і цыфрызацыі.

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.
 

Падзяліцца гэтай старонкай: