Прадстаўнікі беларусаў замежжа сустрэліся з еўрадэпутатамі

Радыё Рацыя

Прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў замежжа сустрэліся сёння ў Бруселі з еўрадэпутатам ад Польшчы Марэкам Мігальскім і іншымі супрацоўнікамі Еўрапарламента.

"Мы перадалі свае прапановы па ўзмацненні санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі", - кажа сакратар Офіса Беларускай палітычнай эміграцыі пры Еўразвязе Сяржук Аксімовіч.

- Мы выступаем за працяг палітыкі санкцыяў у дачыненні да беларускага рэжыму. Мы стаім на пазіцыі таго, што санкцыі трэба пашыраць. Абмяркоўваліся таксама пытанні немагчымасці прыняцця Беларуссю чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. І таксама абмяркоўваліся практычныя пытанні ў дачыненні да адмены віз для студэнтаў з Беларусі ці змяншэння платы за гэтыя візы.

Наступная сустрэча прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў замежжа адбудзецца праз тыдзень з дэпутатамi ад Нямеччыны ў Страсбургу.

Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.

Фота belsat.eu
 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Падзяліцца гэтай старонкай: