Павел Севярынец за кропкавыя, адрасныя санкцыі Еўразвязу

Радыё Рацыя

Палітвязень Павел Севярынец лічыць кропкавыя, адрасныя санкцыі Еўразвязу у дачыненні да высокапастаўленых чыноўніка лукашэнкаўскага рэжыму моцнай зброяй.

На яго погляд, прапанова скараціць спіс – гэта незразумелае і шкоднае рашэнне. 

Павел Севярынец:

- Наколькі я разумею, чалавеку тое, што ён знаходзіцца ў “чорным спісе” Еўразвязу - пляма на ўсё жыццё, здольная сапсаваць біяграфію, а не толькі настрой. Увесь цывілізаваны свет не хоча мець з гэтымі людзьмі нічога агульнага. І выводзіць адтуль людзей, якія ставяць свае подпісы пад загадамі аб выключэнні студэнтаў, альбо бізнэсоўца, які абслугоўвае інтарэсы клану, ці прапагандыстаў, якія гадамі аблівалі брудам беларускі дэмакратычны і незалежніцкі рух – гэта нешта зусім няслушнае.

На думку сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, магчыма - тут больш глыбокая гульня, нейкія рэверансы перад дыялогам з еўрапейцамі. Але гэтая інфармацыя непрыемная для сваякоў палітвязняў, адзначае Павел Севярынец.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя

Фота spring96.org
 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

http://s018.radikal.ru/i500/1

Слова Паўла своечасовае.

Слова Паўла своечасовае. Трэба Еўразвязу прыслухацца да саміх палітвязняў, а не да стужынскіх

Матэрыял на

Матэрыял на тэму
http://sagapych.livejournal.com/

Падзяліцца гэтай старонкай: