Падводзяцца вынікі конкурса да 100-годдзя Ларысы Геніюш

Радыё Рацыя

Арганізатары конкурса, прысвечанага стагоддзю Ларысы Генінюш, падводзяць вынікі. Сябра журы, паэтка Галіна Каржанеўская, кажа, што ўсяго на конкурс было даслана больш за 100 вершаў з усёй краіны:

- Прыняло ўдзел 26 аўтараў з усіх рэгіёнаў Беларусі: Брэста, Баранавіч, Гродна, Глыбокага, Клецка. І мы так прыкінулі, што ў нас будзе сем пераможцаў і сем прызёраў. Пэўнасці па пераможцах і па прызёрах яшчэ няма. Усе матэрыялы пайшлі цяпер да старшыні журы – да Паўла Севярынца. Літаральна ў бліжэйшыя дні мы вызначымся па ўсіх гэтых пазіцыях.

Афіцыйнае абвяшчэнне вынікаў конкурса памяці Ларысы Геніюш адбудзецца цягам бліжэйшых двух тыдняў. Арганізатары хацелі правесці ўрачыстую цырымонію, але прызнаюцца, што не стае сродкаў на тое, каб запрасіць усіх лаўреатаў з розных гарадоў Беларусі:

- Хацелася б зрабіць цырымонію, і падстава добрая. Але як гэта будзе тэхнічна, я пакуль не ўяўляю. Некалькі пераможцаў ці прызёраў будуць удзельнічаць у паездцы на радзіму Ларысы Геніюш. Да 9-га чысла прыкладна мы вызначымся, хто здолее сам да нас прыехаць, а каму будзем высылаць па пошце. Мы плануем дыпломы рабіць, сувеніры ў нас павінны быць.  

Усяго на конкурс, прысвечаны Ларысе Геніюш, было даслана больш за 100 вершаў. Іх аўтары – як сталыя паэты, так і дэбютанты. Цікава, што сярод іх сустракаецца рабочы аднаго з беларускіх заводаў.

Радыё Рацыя

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.