На Падляшшы адзначаюць 66-ю гадавіну трагічных падзей 1946 года (фота)

Радыё Рацыя

66-годдзе спалення жыхароў вёскі прыгадалі сёння ў Залешанах, што ў гміне Клешчэлі. 29 студзеня 1946 года аддзелы польскага збройнага падполля пад кіраўніцтвам Рамуальда Райса "Бурага" сабралі жыхароў вёскі ў адной хаце і падпалілі яе.

З 28 студзеня па 2 лютага аддзел здзейсніў напады на вёскі Залешаны, Вулька Выганоўская, Зані, Шпакі. У лесе пад Старымі Пухаламі былі забітыя фурманы. 79 асобаў была забіта, або спалена.

Інстытут нацыянальнай памяці падчас правядзення следства даказаў, што аддзел "Бурага" здзейсніў злачынства з рысамі генацыду ў стасунку да беларусаў Падляшша. Аднак дагэтуль ніякай кампенсацыі пацярпелыя і іх сем’і не атрымалі, кажа жыхарка вёскі Залешаны Клаўдзія Калужыньская-Лукашук:

- Нам не далі ніякай кампенсацыі. Майго суседа Міхала Нічапарука, забралі і застрэлілі. Ніхто не атрымаў ніякай кампенсацыі, нас чацьвёра сіротаў засталося, тата гадаваў, бабуля дапамагала, але нам нічога не далі.

Законапраект, які адкрыў бы дарогу для атрымання кампенсацыяў для ахвяраў польскага ўзброенага падполля на Падляшшы знаходзіцца на разглядзе Сейма ўжо напрацягу 4 гадоў. Сем’і ахвяраў больш за год таму накіроўвалі лісты з просьбай паспрыяць прыняццю законапраекта ў канцылярыі прэзідэнта, прэм’ера, маршалкаў Сейма і Сената, але дагэтуль адказу не дачакаліся.

Зміцер Косцін, Радыё Рацыя.

* * *

Як і штогод пры крыжы, усталяваным на месцы гэтай хаты, быў адслужаны малебен. Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся разам, каб памаліцца за здароўе жыхароў вёскі Залешаны. Айцец Мікалай Кільбашэўскі ў прамове пасля малебну адзначыў, што памяць пра падзеі 66-гадовай даўніны трэба перадаваць маладым пакаленням, каб больш падобнае не здарылася. Ужо не шмат засталося сведкаў тых падзеяў, але яшчэ жывыя ўспаміны залішанцаў, якія яны ахвотна расказвалі.

Пасля малебна адбыўся таксама паказ фільма “Сведак гісторыі”, які рэалізаваў малады рэжысёр Павел Грэсь. Паніхіда была таксама сёння адслужаная і ў праваслаўным прыходзе ў Клешчэлях.

Зміцер Косцін, Радыё Рацыя, Залешаны. Фота аўтара.

Сёння спаўняецца 66-ая гадавіна трагічных падзеяў, якія адбыліся на Падляшшы, калі аддзелам Рамуальда Райса "Бурага" былі знішчаны пяць беластоцкіх вёсак. Адмысловыя ўрачыстасці па ўшанаванні памяці ахвяраў польскага ўзброенага падполля праходзяць сёння ў Бельску Падляшскім і Залешанах.

Паніхідай у Пакроўскай царкве ў Бельску Падляшскім ушанавалі памяць трагічна загінуўшых, звыш 30 мясцовых жыхароў, закатаваных ля Пухалаў Старых, а таксама трагічна занінуўшых жыхароў вёсак Заляшаны, Зані, Шпакі. Каля трох дзясяткаў чалавек сабраліся таксама каля помніка ахвярам Рамуальда Райса "Бурага", які знаходзіцца на вайсковых могілках таксама ў Бельску Падляшскім. Нашчадкі тых, якія загінулі ў дні ад 29 студзеня па 3 лютага 1946 года, запалілі свечкі памяці і памаліліся ля помніка.

Затым адбылася прэзентацыя фільма Паўла Грэся “Сведак гісторыі”.

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі. Фота аўтара.
 

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

і гэта ўсё? больш ніякай

і гэта ўсё? больш ніякай інфармацыі? Чаму спалілі? хто такі гэны рамуальд? Якія наступствы для рамуальда і яго сяброў?

Падзяліцца гэтай старонкай: