На гандаль палітзняволенымі Захад не пойдзе
Жонка зняволенага кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч лічыць, што на гандаль палітзняволенымі Захад не пойдзе. Такое ўражанне ў яе склалася пасля сустрэчы з паўнамоцным прадстаўніком Еўразвяза па справах Усходняй Еўропы Гунарам Вігандам, у якой яна прыняла ўдзел разам з іншымі роднымі рэпрэсаваных па палітычных матывах.
Разам з тым Віганд выказваўся за развіццё адносінаў з Беларуссю.
- Спадар Віганд заверыў прысутных, што пазіцыя Еўразвяза не будзе мяняцца і што гандаль палітзняволенымі адбывацца не будзе. Такой была афіцыйная пазіцыя спадара Віганда. Ён сцвердзіў, што ўсе ранейшыя спробы дамаўляцца з беларускім рэжымам, калі Еўразвяз ішоў на аднабаковыя крокі, без санкцый неэфектыўныя. Цяпер яны прытрымліваюцца менавіта гэтай пазіцыі.
Як падкрэсліла Марына Адамовіч, 27 лютага павінна адбыцца чарговае паседжанне Савета міністраў замежных спраў Еўрапейскага звяза. На ім, верагодна, будзе ставіцца пытанне істотнага перагляду санкцый у дачыненні да Беларусі. Пераважна гэта персанальныя санкцыі адносна людзей, адказных за антыдэмакратычныя, парушаючыя правы чалавека дзеянні.
Разам з тым Марына Адамовіч не выключае, што зараз адбываюцца інтэнсіўныя перамовы паміж Захадам і Беларуссю. “Я думаю, што Беларусь пасылае сігналы еўрапейскай супольнасці аб чарговай гатоўнасці да перамоўнага працэсу. Думаю, што гэта на прамую звязана з тым, што праедзены грошы. А сітуацыя ў Расіі не вельмі пэўная,” – лічыць Марына Адамовіч.
Генадзь Барбарыч, Радыё Рацыя.
Фота ej.by



















Каментары
Дата: пят, 2012-02-10 08:59
Якія санкцыі? Візавыя? Так не
Якія санкцыі? Візавыя? Так не асабліва прыкметна, што яны камусьці замінаюць. Эканамічныя? ЕС не зацікаўлены ў іх падпісанні, а нават наадварот - рыхтуюцца новыя дамовы пра супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы. Ну, і нарэшце меркаванне Віганда гэта меркаванне Віганда.