Усе дзеці з аўтобуса, які перакуліўся ля Беластока, трапілі да Універсітэцкага клінічнага дзіцячага шпіталя ў Беластоку. Раней 5 дзяцей хуткая дапамога адвезла ў шпіталь, яны атрымалі лёгкія траўмы.
Цыгарэты замест газу. Кантрабанду ў 4,5 тысяч пачак цыгарэт агульным коштам каля 40 тысяч злотых спынілі супрацоўнікі Падляшскай мытнай службы. Кантрабанда была схавана ў газавых балонах трох аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
Іх чакаюць сустрэчы ў польскіх медыя, а таксама дарога да Кракава. Працягваецца візіт маці і сястры расстралянага за тэракт у мінскім метро Уладзіслава Кавалёва ў Польшчы.
Пашырыць веды пра Беларусь у Еўропе, абмеркаваць пытанне, хто вызначае правілы гульні Мінска з Захадам. Такія мэты ставіць перад сабой серыя сустрэч экспертаў і палітыкаў у еўрапейскіх сталіцах: Брусэлі, Берліне, Варшаве, Будапешце і Празе.
Федэрацыя прафсаюзаў памежнай службы Польшчы мае намер працягваць акцыі пратэсту з патрабаваннем ураўнання пенсійных правоў мытнікаў з правамі супрацоўнікаў іншых сілавых структур.
Галасаванне па прыняцці асноўнай ізраільскай апазіцыйнай партыі «Кадзіма» ў кааліцыю і прызначэнне яе старшыні Шаўля Мафаза віцэ-прэм'ерам урада краіны адбылося ў сераду ўвечары ў Кнэсеце.