Сёння ў 17 гадзінаў у 66-ю гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання ў Варшаве і іншых гарадах Польшчы загучаць сірэны. На хвіліну спыніцца рух аўтамашынаў, затрымаюцца і пешаходы – такім чынам палякі ўганаруюць памяць змагароў за сваю сталіцу Варшаву.
Ізраіль зрабіў паветраныя ўдары па некалькіх цэлях у сектары Газу ў пятніцу вечарам. Нагодай для гэтага стаў ракетны залп з палестынскіх тэрыторый па горадзе Ашкелон, дзе разарвалася адна ракета. Ніхто з жыхароў горада не пакутаваў.
У эпіцэнтрах пажараў, якія ахапілі тэрыторыю Расіі, ўзнікаюць агнявыя штормы, паведаміў кіраўнік дэпартамента грамадзянскай абароны МНС Расіі Сяргей Шапашнікаў. У папярэднія гады такога не назіралася, сказаў прадстаўнік МНС.
Варшаўскае паўстанне - антыфашысцкае ўзброенае выступленне, якое адбывалася з 1 жніўня па 2 кастрычніка 1944 года падчас Другой сусветнай вайны. Гэта адна з найбольш трагічных старонак у гісторыі Польшчы ХХ стагоддзя.
Аўтобус са школьнікамі трапіў у чацвер у ДТЗ на поўдні Польшчы каля населенага пункта Глагочуў. У аўтобусе знаходзілася 49 чалавек. Параненыя 10 дзяцей і выхавацелька.
Падчас цяперашняй гарачыні, якая трывае ў цэнтральнай частцы еўрапейскай тэрыторыі Расіі не першы тыдзень, РПЦ усё часцей гаворыць пра Божую кару, піша Focus.
У выніку крушэння аэробуса А321 ў наваколлі Ісламабада загінулі 152 чалавекі. Такія апошнія на дадзены момант афіцыйныя звесткі прыводзіць агенцтва Associated Press.
Ратаўнікі знайшлі на месцы падзення самалёта авіякампаніі Airblue Airline пад Ісламабадам пяцярых параненых пасажыраў, паведамляе AFP са спасылкай на дадзеныя пакістанскіх уладаў. Яны адпраўленыя ў бліжэйшыя шпіталі, звестак аб стане пацярпелых няма.
На працягу трох бліжэйшых месяцаў ЗША распачнуць вайну па меншай меры з дзвюма краінамі на Блізкім Усходзе. З такой заявай прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінеджад выступіў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання краіны. Яго словы перадае Reuters.