Замежжа


Радыё Рацыя 2010-08-11 18:16

Перад будынкам Міністэрства навакольнага асяроддзя ў Варшаве працягваецца акцыя пратэсту эколагаў. Актывісты "Грынпіс" пратэстуюць супраць высечкі дрэва на тэрыторыі Белавежскай пушчы, а таксама патрабуюць ад міністра навакольнага асяроддзя прыняць неадкладнае рашэнне ў справе пашырэнні Нацыянальнага парку Белавежская пушча.

2010-08-11 13:33

Вялікі банэр, на якім адлюстраваны сэрца і лозунг: "Я люблю пушчу", актывісты экалагічнага руху "Грынпіс" павесілі на сцяне Міністэрства навакольнага асяроддзя Польшчы.

Радыё Рацыя 2010-08-10 19:59

Распачаўся збор кнігаў, якія складуць асноўны фонд грамадскай бібліятэкі для этнічных беларусаў Эстоніі. Бібліятэка будзе размяшчацца ў гістарычным цэнтры Таліна і ёю зможа скарыстацца кожны з 14 тысяч беларусаў, якія зараз пражываюць у прыбалтыйскай рэспубліцы.

Радыё Рацыя 2010-08-10 14:54

Дыліжанс падляскай палявой пошты рушыў па мясцовасцях Падляшша з аўтапрамоцыяй. Штодня дыліжанс наведвае два населеных пункты, дзе рэкламуе прыгажосць падляскай зямлі. Такое прамаванне Падляшша ідзе ў двух напрамках - навонкі, у іншых рэгіёнах Польшчы, і ўнутры ваяводства.

Радыё Рацыя 2010-08-09 15:36

Сёння, на Падляшшы, як і ва ўсёй Польшчы, пачаўся папярэдні сельскагаспадарчы перапіс.

2010-08-09 11:42

18-тысячны горад Багатыня распаложаны ў зліцця польскай, нямецкай і чэскай мяжы знішчыла ў суботу рака Мядзянка. Загінулі тры чалавекі. Затоплена таксама частка Згажэльца, нямецкае Герліц і чэскі Фрыдлянд.

2010-08-07 12:10

Дзярждэпартамент ЗША ў пятніцу рэкамендаваў амерыканцам без неабходнасці не ездзіць у Маскву з-за забруджвання паветра і праблем з авіярэйсамі.

2010-08-05 18:47

Лідар «Нашай Украіны», трэці прэзідэнт Украіны (2005-2010) Віктар Юшчанка лічыць, што сёння дэмакратычны рух у цэлым па свеце патрабуе сур'ёзнай інвентарызацыі і пераасэнсавання.
 

Радыё Рацыя 2010-08-05 16:26

Фіналісты сёлеташняга конкурсу маладых літаратараў, арганізаванага беларускім ПЭН-цэнтрам, наведаюць Прагу, дзе апроч шэрагу майстар-класаў ды экскурсій, адсвяткуюць 100-годдзе з дня нараджэння паэткі Ларысы Геніюш, у гонар якой у Празе пройдзе беларуская літаратурная вечарына.

2010-08-05 10:35

Кіраўнік урада Польшчы Дональд Туск накіраваў кіраўніцтву Расіі пасланне са спачуваннямі ў сувязі з пажарамі, якія бушуюць у Расіі, паведамляе прэс-служба канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы.