На дне возера Байкал, магчыма, знойдзена легендарнае "золата Калчака". Навукоўцы выявілі ў вадзе нейкія бліскучыя прадметы, якія нагадваюць залатыя зліткі. Знаходка была зроблена ўдзельнікамі навуковай экспедыцыі "Міры" на Байкале" ў раёне Кругабайкальскай чыгуначнай дарогі.