Грузія не можа разлічваць на прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага ў той жа ступені, як разлічвала на яго загінулага папярэдніка Леха Качынскага. У інтэрв'ю польскаму выданню Rzeczpospolita, прэзідэнт Камароўскі заявіў: "Я не паеду на мяжу толькі таму, што так захацеў прэзідэнт Грузіі".