Замежжа


Радыё Рацыя 2012-02-09 19:39

Прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў замежжа сустрэліся сёння ў Бруселі з еўрадэпутатам ад Польшчы Марэкам Мігальскім і іншымі супрацоўнікамі Еўрапарламента.

Радыё Рацыя 2012-02-09 18:43

Ва Украіне ўзгадалі беларускіх палітычных вязняў. У Кіеве пры падтрымцы мясцовых грамадскіх аб’яднанняў адбыўся паказ фільма, прысвечанага Мікалаю Аўтуховічу. Імпрэза была арганізавана ў трэцюю гадавіну сілавога захопу ваўкавыскага прадпрымальніка. 

Радыё Рацыя 2012-02-07 19:51

Скончыўся візіт на Падляшша ўпаўнаважанай польскага ўрада па справах роўнага трактавання Агнешкі Казлоўскай-Раевіч. Наведванне звязана з нацыска-дыскрымінацыйнымі інцыдэнтамі, якія праходзілі на працягу мінулага года на Падляшшы.

Радыё Рацыя 2012-02-07 19:21

Зварот еўрадэпутата Марэка Мігальскага ў Еўрапейскую камісію ў справе галадоўкі віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі і іншых палітвязняў у Беларусі, які ён накіраваў на мінулым тыдні, пакуль застаецца без адказу.

Радыё Рацыя 2012-02-07 17:05

Партыя БНФ папярэджвае беларускае грамадства: экспансія кітайскага капіталу можа прывесці да негатыўных наступстваў.

2012-02-05 15:12

Сімпозіум з удзелам расійскіх, украінскіх і беларускіх вучоных, мэтай якога стала выкарыстанне вопыту і ўрокаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прайшоў 4 лютага ў горадзе Фукусіма ў Японіі, паведаміла тэлекампанія NHK.

Радыё Рацыя 2012-02-03 19:46

Асветная ўстанова "Цэнтр прававой трансфармацыі" накіравала афіцыйны ліст у Латвійскую амбасаду, у якім патрабуе ўключыць у графік рабочага візіту ў Беларусь дзяржсакратара МЗС Латвіі Андрыса Тэйкманіса наведванне палітзняволеных Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Дашкевіча.

Радыё Рацыя 2012-02-02 16:04

"Беларуская Нацыянальная Памяць" традыцыйна адзначыць дзень народжэння Кастуся Каліноўскага лыжным рэйдам. 

Радыё Рацыя 2012-02-02 13:31

Беластоцкі суддзя Шчэнсны Шыманьскі ўжо другі раз адправіцца ў Беларусь, каб весці расследаванне па справе Андрэя Жукаўца.

Радыё Рацыя 2012-02-02 10:15

Кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах, цяпер палітуцякач Алесь Міхалевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Эстоніі Урмасам Паэтам.