Прэзідэнт Калмыкіі Кірсан Ілюмжынаў пасля 17 гадоў кіраўніцтва рэспублікай звярнуўся з просьбай да «Адзінай Расіі» выкрасліць яго імя са спісу на зацвярджэнне на наступны тэрмін.
У чацвер, 9 верасня, у Варшаве адбудзецца сустрэча з адным з лідараў беларускай апазіцыі, старшынём Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Зянонам Пазняком.
Еўрапейская камісія не дапаможа Польшчы ў перамовах з Расіяй па пытанні газавага пагаднення. 6-га верасня ўвечары віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі Вальдэмар Паўляк у Брусэлі правядзе перамовы на гэтую тэму.
На авіяшоў у Нямеччыне адбылося надзвычайнае здарэнне: самалёт пры ўзлёце ўрэзаўся ў натоўп гледачоў. Па папярэдніх дадзеных, у выніку інцыдэнту загінуў адзін чалавек і яшчэ 38 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Прадстаўнік "Рускай абшчыны Украіны" Канстанцін Шураў заявіў, што Партыя рэгіёнаў працягвае курс на татальную ўкраінізацыю, якую распачаў трэці кіраўнік Украіны (2005-2010) Віктар Юшчанка.
Улады Польшчы следам за краінамі Прыбалтыкі хочуць адхіліць "Газпрам" ад упраўлення ягоным газаправодам, які праходзіць праз тэрыторыю краіны, піша ў чацвер газета "Коммерсантъ".