Экуменічны - yсяленскі патрыярх Канстанцінопаля Варфаламей I прыляцеў 16 жніўня ў Варшаву. У 17.00 патрыярха Варфаламея павіталі ў варшаўскім кафедральным саборы Святой Марыі Магдалены. Гэта чацвёрты афіцыйны візіт патрыярxы Варфаламея I у Польшчу.
Польска-беларускія эканамічныя адносіны развіваюцца ў пазітыўным рэчышчы. Пра гэта ў інтэрв'ю польскаму агенцтву РАР заявіў сябра праўлення Цэнтра міжнародных пытанняў у Варшаве Войцэх Бародзіч-Смаліньскі.
Прэзідэнт Польшчы - Браніслаў Камароўскі ў Варшаўскай вайсковай катэдры ўрачыста адкрыў мемарыяльную дошку ахвярам Смаленскай авіякатастрофы. Раней была адпраўленая імша за польскіх жаўнераў, якая распачала святкаванні 90-ай гадавіны Варшаўскай бітвы і свята Польскага войска.
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Мен Бак выказаў упэўненасць у тым, што аб'яднанне Карэі абавязкова адбудзецца. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас сённяшняга выступу на цырымоніі з нагоды 65-годдзя вызвалення краіны ад японскага каляніяльнага прыгнёту.
З швецкай выспы Готланд вярнулася беларуская паэтка Аксана Спрынчан, месяц яна правяла ў горадзе Візбі ў Балтыйскім цэнтры пісьменнікаў і перакладчыкаў.
Табліцу ў памяць ахвяр катастрофы 10 красавіка, са згодай кансэрватара помнікаў, павесілі сёння на сцяну Прэзідэнцкага палаца ў Польшчы. Урачыстые адкрыццё і асвяшчэнне табліцы прайшлi ў 11.00
Партыя прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі прапануе вярнуцца да памежнай сістэмы ў Еўрасаюзе. На думку кіраўніка партыі Хаўера Бертрана, гэта неабходна, каб змагацца з нелегальнай міграцыяй.