Замежжа


2010-08-23 11:17

Магутная бура абрынулася мінулым вечарам на тэрыторыю Паморскага і Куяўска-Паморскага ваяводстваў Польшчы. Пасля двух дзён спякоты тут нечакана выпаў град памерам з мячык для пінг-понгу.

2010-08-22 16:50

Грузія не можа разлічваць на прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага ў той жа ступені, як разлічвала на яго загінулага папярэдніка Леха Качынскага. У інтэрв'ю польскаму выданню Rzeczpospolita, прэзідэнт Камароўскі заявіў: "Я не паеду на мяжу толькі таму, што так захацеў прэзідэнт Грузіі".

2010-08-21 12:22

Ізраіль і Палестына прынялі прапанову Бліжнеўсходняга квартэта і пагадзіліся аднавіць прамыя перамовы, спыненыя напрыканцы 2008 года. Аб гэтым 20 жніўня паведаміла дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан, перадае BBC News.

Радыё Рацыя 2010-08-20 18:31

Актывісты Грын Піс пачалі акцыю збору подпісаў пад праектам закона, паводле якога польская дзяржава магла б прымаць рашэнні адносна нацыянальных паркаў у Польшчы без згоды мясцовых органаў самакіравання, на тэрыторыі якіх яны знаходзяцца. 

Радыё Рацыя 2010-08-19 19:21

Экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў лічыць, што развалу СССР садзейнічала расійская партыйная наменклатура, у тым ліку і лідэр Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзь Зюганаў. 

2010-08-19 09:57

Праз сем гадоў пасля ўварвання ў Ірак апошняя амерыканская баявая частка пакідае гэтую краіну.

Радыё Рацыя 2010-08-18 19:12

Чальцы грамадскага Камітэта абаронцаў крыжа, усталяванага перад рэзідэнцыяй прэзідэнта Польшчы, ахвотна выкарыстоўваюць антысеміцкія выразы, аднак не лічаць іх такімі. 

2010-08-18 12:12

Кіраўнік Польшчы Браніслаў Камароўскі выступае за ўмацаванне адносін з Расіяй. Пра гэта ён заявіў у сваім першым пасля ўступлення на пасаду буйным інтэрв'ю польскаму аналітычнаму штотыднёвіку "Палітыка".

Радыё Рацыя 2010-08-17 23:01

Паліцыя затрымала 71-гадовага мужчыну, які кінуў у аўторак банку з фекаліямі у мемарыяльную шыльду, усталяваную на фасадзе аднаго з будынкаў комплексу прэзідэнцкага палаца ў памяць аб загінуўшых у авіякатастрофе пад Смаленскам.

2010-08-17 19:16

Амерыканскі грамадска-палітычны часопіс Newsweek паставіў Беларусь на 56-е месца ў спісе 100 лепшых краін, параўнаўшы іх па пяці пазіцыях: адукацыя, ахова здароўя, якасць жыцця, дынамічнасць развіцця эканомікі, палітычнае становішча.