Замежжа


2010-07-08 21:11

Гэта першы выпадак вызвалення такой вялікай групы палітвязняў з моманту прыходу да ўлады на Кубе Рауля Кастра ў 2008 годзе, адзначае агенцтва AFP . 

2010-07-08 12:52

Тры чалавека, звязаныя з «Аль-Каідай», былі арыштаваныя ў Нарвегіі ў чацвер. Яны абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы ў Манчэстэры тэракту, параўнальнага па маштабах з «11-м верасня» і выбухам у лонданскім метро 2005 года.

Радыё Рацыя 2010-07-07 17:24

Падтрымку беларускай апазіцыі, грамадскім аб’яднанням ці звычайным студэнтам у шматлікіх пытаннях праяўляе не толькі ўрад Польшчы, але і Літвы. Прыкладам гэтаму – Еўрапейскі гуманітарны універсітэт.

2010-07-07 11:00

Улады Кыргызстана маюць намер зноў звярнуцца да кіраўніцтва Беларусі з просьбай аб экстрадыцыі звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта заявіў 7 ліпеня на прэс-канферэнцыі віцэ-прэм'ер часовага ўрада Кыргызстана Азімбек Бекназараў.

2010-07-05 18:48

Польская Нацыянальная выбарчая камісія аб'явіла канчатковыя вынікі галасавання прэзідэнцкіх выбараў. Кандыдат ад партыі Грамадзянская платформа Браніслаў Камароўскі набраў 53,01% галасоў выбаршчыкаў.

Радыё Рацыя 2010-07-05 14:45

Гміна Чыжы і Гайнаўскі павет лідыруюць у Польшчы па колькасці галасоў, аддадзеных за Браніслава Камароўскага ў другім туры выбараў. 93 адсоткі галасоў аддадзена было ў Чыжоўскай гміне і амаль 84 адсоткі агулам у Гайнаўскім павеце.

Радыё Рацыя 2010-07-05 09:07

У гмінах з высокім адсоткам беларускай меншасці рашучую перамогу ў другім туры выбараў атрымаў кандыдат ад Грамадзянскай платформы Браніслаў Камароўскі.

Радыё Рацыя 2010-07-05 08:43

Браніслаў Камароўскі выйграў другі тур прэзідэнцкіх выбараў у 9 ваяводствах, Яраслаў Качынскі - у сямі. Такія вынікі пасля падліку 95 адсоткаў галасоў з выбарчых участкаў. Падзел Польшчы традыцыйна праходзіць згодна з цячэннем Віслы.

2010-07-04 19:26

Парэшткі больш за 700 жыхароў баснійскага горада Срэбраніца, забітых летам 1995 года падчас ваеннай аперацыі сербскіх сіл, будуць пахаваныя 11 ліпеня на могілках Мемарыяльнага цэнтра ў Патачары.

Радыё Рацыя 2010-07-04 10:08

Частка палякаў ужо прагаласавала на выбарах прэзідэнта. А трэцяй уначы польскага часу закрыліся выбарчыя участкі ў Чыкага і ва ўсходняй частцы Злучаных Штатаў Амерыкі.