Аўтобус са школьнікамі трапіў у чацвер у ДТЗ на поўдні Польшчы каля населенага пункта Глагочуў. У аўтобусе знаходзілася 49 чалавек. Параненыя 10 дзяцей і выхавацелька.
Падчас цяперашняй гарачыні, якая трывае ў цэнтральнай частцы еўрапейскай тэрыторыі Расіі не першы тыдзень, РПЦ усё часцей гаворыць пра Божую кару, піша Focus.
У выніку крушэння аэробуса А321 ў наваколлі Ісламабада загінулі 152 чалавекі. Такія апошнія на дадзены момант афіцыйныя звесткі прыводзіць агенцтва Associated Press.
Ратаўнікі знайшлі на месцы падзення самалёта авіякампаніі Airblue Airline пад Ісламабадам пяцярых параненых пасажыраў, паведамляе AFP са спасылкай на дадзеныя пакістанскіх уладаў. Яны адпраўленыя ў бліжэйшыя шпіталі, звестак аб стане пацярпелых няма.
На працягу трох бліжэйшых месяцаў ЗША распачнуць вайну па меншай меры з дзвюма краінамі на Блізкім Усходзе. З такой заявай прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінеджад выступіў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання краіны. Яго словы перадае Reuters.
Адзін з пасажыраў прэзідэнцкага Ту-154, які пацярпеў аварыю пад Смаленскам 10 красавіка бягучага года, пасля сутыкнення самалёта з зямлёй жыў яшчэ на працягу 10-19 хвілін. Пра гэта паведаміла польская газета Nasz Dziennik.
Кітай мае намер скараціць спіс злачынстваў, за якія прадугледжана смяротнае пакаранне, і адмовіцца ад яго ўжывання ў дачыненні да асобаў, узрост якіх перавышае 70 гадоў, паведаміла газета China Daily.