Былыя вязні сталінскіх лагероў з Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны ды іншых краін былога Савецкага Саюза на працягу двух дзён прымуць удзел ва ўрачыстасцях, якія пачаліся ў касцёле Св. Духа ў Беластоку ўручэннем дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Польшча як вязням сталінскіх лагероў, так і прадстаўнікам улад Падляшскага ваяводства.