Беларуская кідальніца молата Аксана Мянькова названа лепшай спартоўкай красавіка па выніках апытання, праведзенага Еўрапейскай лёгкай атлетыкай. Прадстаўніца Беларусі атрымала такое званне ўпершыню, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
17 траўня ў Хельсінкі пачынаецца чатырохдзённы кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея, дзе будзе разглядацца пытанне пераносу чэмпіянату свету 2014 года з Беларусі.
Зборная Беларусі, саступіўшы ў Хельсінкі камандзе Канады з лікам 5:1, пацярпела шостую паразу на 76-м Чэмпіянаце свету па хакеі і другі год запар заняла на першынстве планеты 14-е месца.
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі паўторна звярнуўся з заклікам да міністра спорту і турызму Польшчы Яанны Мухі.Дэпутат просіць тэрмінова паведаміць Нацыянальнаму хакейнаму саюзу сваю пазіцыю адносна чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі.
Гэта стала магчымым дзякуючы паразе Казахстана ад Фінляндыі з лікам - 1:4. Пры любым зыходзе заключнага матчу з канадцамі, каманда Кары Хейкіля застанецца на сёмым месцы ў групе Н.
У дзень угодкаў ганебнага рэферендуму, які адмяніў нацыянальную беларускую сімволіку, акцыя ў падтрымку бел-чырвона-белага сцяга адбылася ў Хельсінкі на хакейным матчы Беларусь-Францыі чэмпіянату свету.
Беларуска Вікторыя Азаранка пацярпела паразу ў фінале тэніснага турніру серыі WTA ў Мадрыдзе. Трыццацігадовая амерыканка Серэна Уільямс разграміла першую ракетку свету з лікам 6:1, 6:3.
Галкіпер Андрэй Мезін, які пакінуў размяшчэнне зборнай Беларусі на Чэмпіянаце свету па хакеі ў Хельсінкі, прыняў такое рашэнне з-за незадаволенасці сваёй гульнёй і роляй у камандзе.
На наступным тыдні ў Хельсінкі пачнецца кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея. Дэлегаты Кангрэсу могуць прыняць рашэнне, якое пазбавіць Беларусь права правядзення чэмпіянату свету ў 2014-м годзе.
Зборная Беларусі, саступіўшы камандзе ЗША з лікам 3:5, пацярпела трэцюю паразу на 76-м чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Хельсінкі і Стакгольме. У складзе беларускай каманды шайбамі адзначыліся Калюжны, Угараў і Кавыршын.