Спорт


2010-09-06 23:29

"Гульня супраць румынаў будзе больш складанай, чым з французамі, бо ўсе чакаюць нашай перамогі", — заявіў галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Бернд Штанге 6 верасня ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы да другога адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы-2012.

Радыё Рацыя 2010-09-06 09:23

У партугальскім Порту завяршыўся апошні матч кваліфікацыйнага раўнда Лігі Чэмпіёнаў ЕГФ. Мясцовы аднайменны клуб прымаў гандбалістаў мінскага “Дынама”. Матч завяршыўся баявой нічыёй - 23:23. 

2010-09-05 11:54

Усе беларускія тэнісісты 4-га верасня выбылі з барацьбы ў парным разрадзе адкрытага чэмпіянату ЗША, У другім крузе спаборніцтваў мужчынскіх дуэтаў "пасеяныя" пад 4-м нумарам Максім Мірны (9-ае месца ў парным рэйтынгу) і індыец Махеш Бхупаці (7) прайгралі аргентынцам Эдуарда Шванку (54) і Харасіё Зебаласу (43).

2010-09-04 00:59

Зборная Беларусі па футболе атрымала першую перамогу на старце адборачнага турніру Чэмпіянату Еўропы-2012. У матчы на выездзе беларусы перамаглі французскую дружыну з лікам 1:0. На 86-й хвілне пасля перадачы Вячаслава Глеба пераможны гол забіў Сяргей Кісляк.

Радыё Рацыя 2010-09-03 13:59

3-га верасня зборная Беларусі па футболе стартуе ў адборачным турніры да Еўра-2012 гасцявым матчам са зборнай Францыі. Напярэдадні беларуская каманда прыбыла чартарным рэйсам у Парыж і правяла апошнюю перадматчавую трэніроўку. 

Радыё Рацыя 2010-09-03 09:20

Вікторыя Азаранка пакідае “US Open”. Акрамя “адзіночкі”, беларуская тэнісістка была заяўлена ў парны разрад разам з расіянкай Дзінарай Сафінай. У выніку яе сустрэча была выдаленая з раскладу, а яе дуэт з Сафінай - з сеткі турніру.

Радыё Рацыя 2010-09-02 09:03

На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе Дар'я Кустова і Ала Кудраўцава атрымалі валявую перамогу на старце парнага турніру над украінкай Вольгай Саўчук і расіянкай Арынай Радзівонавай - 5:7, 6:4, 6:3.

2010-09-01 20:06

21-гадовая прадстаўніца Беларусі Вікторыя Азаранка ў матчы другога круга Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) супраць аргентынкі Гізелы Дулка страціла прытомнасць.

Радыё Рацыя 2010-09-01 09:17

У Мінску завяршыўся фінальны матч Кубка краіны па хакею. Сустракаліся сталічнае “Юнацтва” і жлобінскі "Металург". Гаспадары лёду атрымалі перамогу з лікам - 4:1.

2010-08-31 19:22

Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб пераходзіць з іспанскай "Барселоны" ў клуб англійскай прэм'ер-лігі "Бірмінгем Сіці" тэрмінам на адзін год. Па дадзеных англійскай прэсы, сума зделкі складае 4 млн фунтаў сцерлінгаў.